Пра гэта паведаміла прэс-служба ведамства, заўважыла выданьне «Медиазона Беларусь».
Па выніках атэстацыі кваліфікацыйная камісія Мін'юсту вырашыла, што адвакаты Інэса Аленская і Дзяніс Шарстнёў ня могуць выконваць абавязкі абаронцаў «з прычыны недастатковай кваліфікацыі». Акрамя таго, такое рашэньне прынятае ў дачыненьні да адваката Кавалевіч.
Адваката Вапручкова камісія пазбавіла ліцэнзіі за «ўчыненьне дзеяньняў, якія дыскрэдытуюць званьне адваката і адвакатуру».
Днямі стала вядома пра затрыманьне некалькіх адвакатаў, у тым ліку Інэсы Аленскай. Яна была абаронцай Сяргея Ціханоўскага, Рамана Пратасевіча, Насты Лойкі, Рыгора Кастусёва. Дзе цяпер Аленская, невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі адвакатаў, якія абаранялі Стэфановіча, Лосіка, Белавуса ды іншых палітвязьняў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адваката Арцёма Сямʼянава, які бараніў палітвязьняў Лосіка, Стэфановіча, Кузіну, арыштавалі на 15 сутак