Праваабаронцы апублікавалі відэазапісы затрыманьня Ўладзіміра Панцюха. На першым відэа бачна, што мужчына не распачынаў ніякай бойкі, а проста здымаў дзеяньні супрацоўнікаў ДАІ. На другім відэа зафіксаваны сам момант затрыманьня — мужчыну з 3 групай інваліднасьці білі па нагах, а потым павалілі на зямлю.
Паводле міліцыянтаў, Панцюх нібыта быў у нецьвярозым стане і распачаў бойку на вакзале, за што яго затрымалі.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, праз гадзіну затрыманага мужчыну прывезьлі ў рэанімацыю з сардэчным прыступам і сьлядамі зьбіваньня. Цяпер Панцюх знаходзіцца ў шпіталі пад канвоем. У яго трэцяя група інваліднасьці. Раней ён неаднаразова пераносіў інфаркты і апэрацыі на сэрцы.
Мужчыну чакае суд, паводле якога артыкулу, пакуль невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Беларусі затрымалі мужчыну, які здымаў даішнікаў на тэлефон. Праз гадзіну яго прывезьлі ў рэанімацыю