Турэччына пачала блякаваць транзыт санкцыйных тавараў у Расею

Басфор, Турэччына

Расейскія лягістычныя кампаніі заявілі, што Турэччына блякуе транзыт санкцыйных тавараў, якія пастаўляюць у РФ

Мытня Турэччыны блякуе афармленьне транзыту ў Расею грузаў з таварамі, якія трапілі пад санкцыі, заявілі радыёстанцыі «Коммерсант FM» удзельнікі расейскага лягістычнага рынку.

Праблемы ўзьніклі з транзытам санкцыйных тавараў, якія дастаўляюць у Расею па схеме паралельнага імпарту, удакладняе «Настоящее время».

«Яшчэ ўчора мы пачалі атрымліваць апавяшчэньні ад агентаў наконт таго, што скасоўваюцца раней узгодненыя букінгі вылетаў. Сказалі, што прычына ў тым, што транзытныя для Турэччыны грузы больш не адпраўляюць у Расею», — распавёў гендырэктар кампаніі «Аптымалог» Георгій Уластопула.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Даходы Расеі ад экспарту нафты і газу ў студзені ўпалі амаль на 40%
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аб’яднаныя Арабскія Эміраты за год вайны ў 7 разоў павялічылі экспарт электронікі ў Расею
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз падоўжыў на год санкцыі супраць беларускіх уладаў за саўдзел у вайне з Украінай