У дакумэнце на расейскім партале прававой інфармацыі гаворыцца, што Сыгал уганараваны за вялікі ўнёсак у разьвіцьцё міжнароднага культурна-гуманітарнага супрацоўніцтва.
«Гоблін» атрымаў падзяку за ўнёсак у працу Расейскага ваенна-гістарычнага таварыства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сапраўдныя артысты ня граюць абы каму: Саўка ды Грышка пра Сыгала ў гасьцях у ЛукашэнкіСтывэн Сыгал атрымаў расейскае грамадзянства ў 2016 годзе. Пашпарт яму выдаў асабіста прэзыдэнт Пуцін. Таксама ў актора ёсьць амэрыканскі і сэрбскі пашпарты. Сыгал не асуджаў расейскі напад на Ўкраіну.
Стывэн Сыгал на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Менску, 24 жніўня 2016
Пучкоў стаў вядомы ў 2000-я гады дзякуючы неафіцыйным закадравым перакладам папулярных фільмаў. Ён пераклаў і агучыў больш за 80 кінастужак. Блогер нарадзіўся ў горадзе Кіраваградзе (цяпер Крапіўніцкі) у цэнтральнай Украіне. Пры гэтым Пучкоў падтрымаў расейскае ўзброенае ўварваньне, назваўшы яго вымушанай мерай. Блогер знаходзіцца пад санкцыямі Эўразьвязу і Ўкраіны.
Дзьмітры Пучкоў (Гоблін)