Удар пашкодзіў некалькі будынкаў у густанаселеным раёне недалёка ад плошчы Амаяд у цэнтры сталіцы, дзе шматпавярховыя будынкі аховы разьмешчаны ў жылых раёнах.
Прадстаўнік паліцыі заявіў дзяржаўным СМІ, што ў сталіцы ёсьць некалькі параненых. Ізраільскі вайсковы прадстаўнік адмовіўся ад камэнтароў.
Дзяржаўныя СМІ Сырыі са спасылкай на крыніцу ў войску паведамілі, што Ізраіль нанёс авіяўдары па некалькіх раёнах сталіцы неўзабаве пасьля поўначы, у выніку чаго 5 чалавек загінулі і 15 атрымалі раненьні сярод мірных жыхароў.
Амаль дзесяць гадоў Ізраіль наносіць авіяўдары па меркаваных месцах разьмяшчэньня зброі і дысьлякацыі пэрсаналу ў Сырыі, якія фундуе Іран.
Ізраільскія афіцыйныя асобы рэдка бяруць на сябе адказнасьць за канкрэтныя апэрацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Беларускія ратавальнікі вярнуліся з Турэччыны, разам зь імі — 4 беларускі з 9 дзецьмі. Колькасьць ахвяраў землятрусу перавысіла 45 тысячГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Іран абвінаваціў Ізраіль у атацы бесьпілётнікам па горадзе Ісфахан і абяцае адказаць