Хроніка перасьледу: жыхара Маларыты асудзілі за камэнтар пра Лукашэнку; плястычнаму хірургу Аляксею Дужаму дадалі суткі за кратамі

61-гадовы Леанід Уласюк больш за 2 месяцы да суда правёў пад вартай. Дома пры ператрусе па справе ў яго забралі бела-чырвона-белы сьцяг.

Мужчыну вінавацілі па артыкуле 368 Крымінальнага кодэксу Беларусі за публічную абразу Аляксандра Лукашэнкі. Абразай палічылі напісаны 22 красавіка камэнтар пад відэа з выступам Лукашэнкі. Тое паведамленьне ўтрымлівала нецэнзурную лексыку, адзначаюць праваабаронцы.

За гэты надпіс пракурор Фёдар Міховіч запатрабаваў для Леаніда Ўласюка 1 год калёніі. Судзьдзя Вольга Сьмірнова 13 лютага вынесла менавіта такі прысуд,, паведамляе «Вясна | Брэст».

Акрамя таго, тэлефон Леаніда Ўласюка канфіскуюць у даход дзяржавы (як «сродак зьдзяйсьненьня злачынства»).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 лютага: 2,5 года калёніі гарадзенцу за камэнтары па «справе Зельцара»; новае затрыманьне за размову ў чат-рулетцы

Плястычнаму хірургу Аляксею Дужаму дадалі суткі за кратамі


Плястычнага хірурга Аляксея Дужага затрымалі на мінулым тыдні. Паводле інфармацыі суполкі дактароў «Белыя халаты», ён не выйшаў на свабоду пасьля 15-сутачнага арышту, бо яму дадалі яшчэ 12 сутак. Ён на Акрэсьціна, адваката да доктара па-ранейшаму не дапускаюць.

У абодвух выпадках доктару інкрымінавалі арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), паведамляюць праваабаронцы.

Хірурга затрымалі ў клініцы на працоўным месцы. Раней Аляксея затрымлівалі ў 2020 годзе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі сілавікі затрымалі плястычнага хірурга Аляксея Дужага на працоўным месцы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 лютага: 1,5 года калёніі за выказваньне супраць вайны; па 3 гады «хатняй хіміі» тром удзельнікам пратэстаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 лютага:  судзяць экс-супрацоўніка банка «БелВЭБ», у Сьветлагорску масавыя затрыманьні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 14 лютага: 9 гадоў калёніі адміністратару чату «Жыве Лунінец!», новы вырак пэнсіянэру-«тэрарысту»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 13 лютага: адміністратару тэлеграм-суполкі далі 3 гады калёніі; вакаліста гурту «Бан Жвірба» зноў арыштавалі на 15 сутак