Адзначаецца, што ў мерапрыемствах прымуць удзел сілавыя ведамствы краіны. Сцэнаром «антытэрарыстычных» вучэньняў прадугледжана задзейнічаньне ваеннай тэхнікі, магчыма абмежаваньне руху транспартных сродкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Апазнавальны знак «Ж» і забарона выходзіць на вуліцы. Стала вядома, дзе праводзяць вучэньні ў Клічаўскім раёнеЗ 7 па 8 лютага, аналягічныя вучэньні адбыліся ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласьці.
Раней Камітэт дзяржаўнай бясьпекі Беларусі паведаміў, што з 5 студзеня пачалася праверка гатоўнасьці дзяржаўных органаў рэагаваць на акты тэрарызму. Вучэньні тады праходзілі ў Менскай і Віцебскай абласьцях.
Два месяцы назад у Беларусі праходзіла праверка гатоўнасьці дзяржаўных органаў рэагаваць на тэракты. Яна праводзілася пад кіраўніцтвам Савету бясьпекі 7–8 сьнежня.