Над Канадай зьбілі неапазнаны аб’ект. Раней два аб’екты зьбілі над ЗША

Прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо

Паходжаньне аб’екту пакуль не вядомае.

Прэм’ер-міністар Канады Джастын Трудо загадаў зьбіць неапазнаны лятучы аб’ект, які парушыў паветраную прастору краіны.

Пра гэта Трудо напісаў у твітэры.

ВПС зьбілі аб’ект над правінцыяй Юкон.

Раней два падобныя інцыдэнты здарыліся ў суседніх Злучаных Штатах, у тым ліку адзін зусім блізка да тэрыторыі Канады — на Алясцы. Гэта адбылося 10 лютага, загад пра зьнішчэньне аддаваў прэзыдэнт Джо Байдэн.

Першы аб’ект зьбілі над атлянтычным узьбярэжжам 4 лютага. Гэта быў падазроны аэрастат з Кітая, які некалькі дзён знаходзіўся ў паветранай прасторы краіны. У ЗША мяркуюць, што кітайскі аб’ект мог перахопліваць сыгналы сувязі вайскоўцаў. Кітай сьцьвярджаў пра навуковы апарат, які «зьбіўся з курсу».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Вайскоўцы ЗША зьбілі невядомы лятальны апарат над Аляскай

Па цэлях працавалі амэрыканскія зьнішчальнікі F-22. Трудо і Байдэн ужо правялі размову адносна аб’ектаў. Канадзкія ўлады абяцаюць прааналізаваць абломкі і вызначыць, якія мэты ён меў над Канадай і хто за гэтым стаіць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

ЗША зьбілі паветраны шар з Кітая над атлянтычным узьбярэжжам