Ленінскі раённы суд Краснадара арыштаваў мясцовага жыхара Аляксея Аўчыньнікава на 15 сутак за антываенную гутарку з жонкай за абедам у рэстаране, перадае мясцовы сайт 93.ru.
Аўчыньнікава абвінавацілі ў дробным хуліганстве (артыкул 20.1 КаАП РФ), а яго жонцы Алесі суд прызначыў штраф у 1 тысячу рублёў ( 14,2 даляра ЗША) паводле таго ж артыкулу. Акрамя таго, на жанчыну склалі пратакол аб «дыскрэдытацыі» расейскай арміі (артыкул 20.3.3 КаАП РФ), яго накіруюць у суд пазьней.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьля вызваленьня я не адчуў сябе свабодным». Гутарка з былым палітвязьнем пра зьдзекі ў калёнііАляксея і Алесю Аўчыньнікавых затрымалі ў панядзелак, 30 студзеня, у краснадарскім рэстаране «На дровах». Паліцыю выклікаў гаспадар рэстарана. Па словах Аўчыньнікавых, паліцыянты, якія прыехалі, паклалі іх на падлогу ў кайданках і трымалі так каля гадзіны, пасьля чаго іх адвезьлі ў АУС Заходняй акругі.
Паліцыянты сказалі ім, што затрыманьне зьвязана з антываеннымі выказваньнямі. На іх склалі пратаколы аб дробным хуліганстве (частка 1 артыкулу 20.1 КаАП), пасьля чаго Алесю Аўчыньнікаву адпусьцілі з аддзела паліцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Справядлівая вайна не дае Кіеву індульгенцыі на няпраўду, абразы і памылкі