Напярэдадні кіраўнік Службы зьнешняй выведкі Расеі Сяргей Нарышкін заявіў, што ўкраінскія вайскоўцы складуюць на тэрыторыях АЭС (у прыватнасьці — на Ровенскай) узбраеньні і боепрыпасы, у тым ліку ракеты для HIMARS.
Паводле Нарышкіна, Украіна разьлічвае, што Расея ня будзе наносіць удары па атамных аб’ектах, а калі ўзбраеньне здэтануюць «па віне „заблуканай“ ракеты ўкраінскай СПА», можна будзе абвінаваціць у гэтым Маскву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Спэцыялісты МАГАТЭ будуць знаходзіцца на ўкраінскіх АЭС цягам усёй вайны і пасьля яе, каб дапамагчы аднавіць іх дзейнасьцьДарадца Офісу прэзыдэнта Ўкраіны Міхаіл Падаляк адпрэчыў гэтыя заявы, у адказ абвінаваціўшы Расею ў захопе Запароскай АЭС. «Украіна заўсёды адкрыта для органаў праверкі, у прыватнасьці МАГАТЭ. Мэта хлусьні расейцаў — апраўдаць свае правакацыі», — напісаў Падаляк у Твітэры.
Раней украінскі «Энэргаатам» паведамляў, што інспэктары МАГАТЭ рэгулярна працуюць на ўсіх украінскіх АЭС (Ровенскай, Хмяльніцкай і Паўднёва-Украінскай). Зь верасня яны знаходзяцца і на станцыі ў Запарожжы, тэрыторыю якой акупавалі расейскія вайскоўцы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна заклікала ААН накіраваць міратворцаў на Запароскую АЭС бяз згоды Расеі