У Армэніі 15 вайскоўцаў загінулі ў пажары ў адной з вайсковых частак

Будынак Міністэрства абароны Армэніі

Трагедыя адбылася на тэрыторыі сяла Азат Гегаркуніцкай вобласьці. Лічба загінулых яшчэ папярэдняя, вядзецца высьвятленьне прычын.

Паводле папярэдніх зьвестак, у выніку пажару, які ўзьнік у казарме інжынэрна-сапэрнай роты адной з вайсковых частак Міністэрства абароны Армэніі, загінулі 15 вайскоўцаў, стан 3 чалавек ацэньваецца як цяжкі.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісаў прэс-сакратар Мінабароны Арам Тарасьян.

Раней абароннае ведамства Армэніі паведамляла, што 19 студзеня каля 01:30 у казарме інжынэрна-сапэрнай роты адной з вайсковых частак Мінабароны, разьмешчанай на тэрыторыі вёскі Азат Гегаркуніцкай вобласьці, узьнік пажар па невядомых абставінах.

Тарасьян паведаміў Радыё Азатуцюн, што цяпер вядзецца сьледзтва для высьвятленьня абставінаў пажару.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Цяпер немэтазгодна. Армэнія адмовілася ад правядзеньня вучэньняў АДКБ на сваёй тэрыторыі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Пакажам усяму сьвету, што Армэнія была акупаваная расейскімі войскамі». На акцыі пратэсту ля расейскай базы ў Гюмры затрымалі 100 чалавек