Цяпер, пры спробе перайсьці ў адзін з такіх каналаў на прыладзе iOS, карыстальнік бачыць паведамленне пра тое, што канал недаступны з-за парушэньня правілаў.
Гаворка ідзе пра каналы «Центр Э» і «Сводочки Центра», паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна», рэсурсы якога, у сваю чаргу, улады абвясьцілі «экстрэмісцкімі»
На мінулым тыдні з-за парушэньня правілаў на iOS заблякавалі тэлеграм-каналы праўладнай і прарасейскай актывісткі Вольгі Бондаравай і «Сводок Центра».
Што тычыцца ГУБАЗіКа, яго рэсурсы неаднаразова блякаваліся рознымі плятформамі ў інтэрнэце. Затым сілавікі ствараюць новыя каналы і суполкі. У іх сыстэматычна нэгатыўна, з ужываньнем абсцэннай лексікі, характарызуюць дзеяньні праціўнікаў Лукашэнкі, вайны і Пуціна, ідуць нападкі на беларускія нацыянальныя сымбалі і даецца нэгатыўная характарыстыка палітвязьням і затрыманым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прапагандыстка Бондарава накінулася на музэй Белага ў Старых Дарогах: зьніклі бюсты і барэльефы Арсеньневай, Геніюш, Каліноўскага ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сатанізм хутчэй у дзеяньнях сілавікоў, а ня ў Хагі-Вагі». Чаму дзяржаўны кантроль стаў змагацца зь дзіцячай цацкай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Бедункевіч з ГУБАЗіКу сказаў: „Забудзься аб правах чалавека, пакуль ты ў мяне ў руках“». Былая палітзьняволеная пра 2,5 года за кратамі