КДБ перадаў у Генпракуратуру справу 18 чалавек, абвінавачаных у тэрарызьме. 15 зь іх пад вартай

Будынак Камітэту дзяржаўнай бясьпекі ў Менску

Пра гэта паведамляе БелТА.

Дзяржаўнае агенцтва называе імёны фігурантаў справы:

  • Вадзім Пракоп'еў,
  • Дзяніс Хаміцэвіч,
  • Ігар Чамякін,
  • Віталь Вайцяховіч,
  • Анастасія Вайцяховіч,
  • Уладзіслаў Вайцяховіч,
  • Вольга Вайцяховіч,
  • Сяргей Лісоўскі,
  • Аляксей Міхайлаў,
  • Дзьмітры Невяркевіч,
  • Эдуард Пястрак,
  • Вольга Петух,
  • Мікалай Рой,
  • Уладзімер Савянкоў,
  • Сяргей Сакалоў,
  • Дзяніс Філончык,
  • Павел Чыхінскі,
  • Пётра Юркевіч.

Адзначаецца, што ў адносінах да ўсіх абвінавачаных скарыстана мера стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту (у дачыненьні да Вадзіма Пракопʼева, Дзяніса Хаміцэвіча і Ігара Чамякіна — завочна).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пракоп’еў пра акно магчымасьцяў у выпадку ўдзелу Беларусі ў вайне, умовы для «абмену палоннымі» і рахункі для палітвязьняў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу: менчука арыштавалі за «пікетаваньне шапкай з нашыўкай герба Пагоня»