Падлетак, які праваліўся пад лёд у Менску 31 сьнежня ў акваторыі Сьляпянскай воднай сыстэмы, памёр, паведаміла БелТА са спасылкай на Міністэрства аховы здароўя.
«Нягледзячы на апэратыўныя дзеяньні, зробленыя спэцыялістамі, выратаваць хлопчыка 2005 году нараджэньня, які пасьля інцыдэнту 31 сьнежня быў шпіталізаваны ў 4-ю гарадзкую дзіцячую клінічную лякарню Мінска, не ўдалося», — гаворыцца ў паведамленьні.
31 сьнежня двое падлеткаў праваліліся пад лёд у Менску на вуліцы Райніса, 1.
Хлопцы знаходзіліся за 10 мэтраў ад берага. Першага дасталі з палонкі, а другога дасталі з-пад вады без прытомнасьці. Першы пацярпелы атрымаў пераахаладжэньне, а другога, у стане пасьля ўтапленьня, прывялі ў прытомнасьць мэдыкі брыгады хуткай дапамогі. Абодвух хлопцаў шпіталізавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Дапамога не пасьпела прыйсьці». Жонка Аляксея Стрэльнікава — пра трагічныя абставіны яго сьмерціГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Менская студэнтка ўратавала замежніка, які праваліўся пад лёд на Сьвіслачы