«Беларускі Гаюн»: у Мачулішчах загарэўся рухавік расейскага МіГ-31К

МіГ-31К у Сырыі, 2021 год

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» паведаміла, што сёньня, 25 сьнежня, на аэрадроме ў Мачулішчах, адбылося ўзгараньне рухавіка аднаго з расейскіх самалётаў МіГ-31К.

Паведамляецца, што самалёт выведзены са строю і ня зможа лятаць у найбліжэйшы час.

Самалёты МіГ-31К — носьбіты ракет «Кінжал», якія выкарыстоўваюцца для абстрэлаў Украіны. Паводле «Беларускага Гаюна», тры такія самалёты прыляцелі ў Беларусь 13 сьнежня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ракетны напад Расеі на Ўкраіну 16 сьнежня: ёсьць ахвяры, мільёны людзей безь сьвятла і вады