«Пагрозы з боку беларуска-расейскай групоўкі войскаў цяпер няма», — камандуючы аб’яднанымі сіламі УСУ

Камандуючы аб’яднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны Сяргей Наеў

Цяпер на тэрыторыі Беларусі «працягваецца назапашваньне сумеснай з Расейскай Фэдэрацыяй групоўкі сіл», паведаміў 3 сьнежня камандуючы аб’яднанымі сіламі Ўзброеных сіл Украіны Сяргей Наеў.

«Сытуацыя ў Паўночнай апэрацыйнай зоне кантралюемая, — сказаў ён. — Мы пастаянна адсочваем гэтую сытуацыю і рыхтуем нашы сілы да адэкватнага рэагаваньня. Непасрэдна цяпер пагрозы з боку саюзнай групоўкі яшчэ няма».

Паводле Наева, цяпер украінскія войскі прымаюць меры для «павышэньня ўстойлівасьці абароны і адэкватнасьці рэагаваньня на ўзрастаньне гэтай пагрозы».

21 кастрычніка Ўзброеныя сілы Ўкраіны папярэдзілі, што калі беларускае войска «падтрымае расейскую агрэсію», ёй «адкажуць гэтак жа жорстка, як адказваюць усім акупантам на тэрыторыі Ўкраіны з выкарыстаньнем усяго арсэналу ўзбраеньняў, з нанясеньнем удараў па ваенных абʼектах на тэрыторыі Беларусі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Генштаб Украіны апублікаваў зварот да беларускіх вайскоўцаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне заявілі, што рыхтуюцца да павелічэньня расейскай вайсковай прысутнасьці ў Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь трымае каля мяжы з Украінай да сямі батальённых тактычных груп, заяўляе Камандуючы аб’яднанымі сіламі УСУ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне заявілі аб стварэньні «надзейнай абароны» ў паўночнай апэрацыйнай зоне, з боку Беларусі