Расейскі футбольны саюз можа папрасіцца ў Азіяцкую канфэдэрацыю

Аляксандар Дзюкаў

Выканкам Расейскага футбольнага саюзу на найбліжэйшым пасяджэньні можа разгледзець пытаньне аб пераходзе Расеі з эўрапейскай футбольнай асацыяцыі — УЭФА — у Азіяцкую футбольную канфэдэрацыю.

Пра гэта ў нядзелю паведаміў журналістам кіраўнік выканкаму РФС Аляксандар Дзюкаў.

«Ня ўпэўнены, што будзе прынятае рашэньне, але сытуацыя патрабуе абмеркаваньня» — заявіў ён. Паводле Дзюкава, ён яшчэ не гаварыў пра магчымае ўступленьне Расеі з прадстаўнікамі азіяцкіх фэдэрацый.

УЭФА адхіліла расейскія каманды ад спаборніцтваў пасьля ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.

У Азіяцкай канфэдэрацыі Расея магла б атрымаць шанец удзельнічаць у афіцыйных матчах — у адрозьненьне ад Эўропы, большасьць краін Азіі займае нэўтральную пазыцыю наконт вайны ва Ўкраіне. Пры гэтым пераход значыў бы, што расейскія клюбы страцяць нават тэарэтычную магчымасьць удзельнічаць у эўрапейскіх кубках.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Футбалісты Ірану на чэмпіянаце сьвету адмовіліся сьпяваць нацыянальны гімн
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь плянуе абскардзіць рашэньне Міжнароднага Паралімпійскага камітэту ў нямецкім судзе