Беларускі выйшлі на акцыю ў Вільні супраць гвалту над жанчынамі. Фотарэпартаж

Гэты дзень абвешчаны ААН у памяць пра падзеі 1960-га года: забойства сясьцёр Мірабаль на загад дыктатара Рафаэля Трухільлё за ўдзел у Рэвалюцыйным руху 14-га чэрвеня.

«Гэта трагічная дата. Сёньня стартуюць «16 дзён супраць гендэрнага гвалту», – кажа актывістка і былая палітзьняволеная Вольга Гарбунова.

– У гэты дзень жанчыны ўва ўсім сьвеце патрабуюць спыніць гвалт супраць жанчын. Таму сёлета беларускія фэміністкі, якія знаходзяцца ў Вільні, вырашылі аб'яднацца і правесьці акцыю. Калі не называць гвалт гвалтам, то мы атрымліваем сытуацыю, калі вайна – гэта не вайна, калі хлусьня – гэта праўда, калі турма – свабода».

«Прынамсі 733 жанчыны ў Беларусі аказаліся пад крымінальным перасьледам за іх грамадзянскую пазыцыю. Мы бачым, што адбываецца ў Іране, бачым пратэсты ў Польшчы. Адбываецца адкат да традыцыйных патрыярхатных каштоўнасьцяў. Гэты небясьпечны час. Адчуваньне, што тыя правы, якіх жанчыны дабіваліся ўвесь гэтым час, можна раптоўна страціць», — кажа Вольга Гарбунова.

Мастачка Ульляна Няўзорава