Ужо сёньня: Міжнародны дзень пісьменьніка ў зьняволеньні

Ілюстрацыйная выява

Дата дня

15 лістапада — міжнародны дзень пісьменьніка ў зьняволеньні. Штогод, пачынаючы ад 1981, у гэты дзень ПЭН-цэнтар, міжнародная пісьменьніцкая праваабарончая арганізацыя, выказвае салідарнасьць з пісьменьнікамі, журналістамі, выдаўцамі, якія зазналі зьняволеньне, перасьлед, альбо загінулі. У часе выбарчай кампаніі 2020 і пасьля дня галасаваньня дзясяткі беларускіх літаратараў прайшлі праз турмы, частка зь іх, у тым ліку Павал Севярынец і Аляксандар Фядута, дагэтуль за кратамі.

Гэты дзень у гісторыі

1416 — сабор біскупаў у Наваградку пасьвяціў Рыгора Цамблака ў мітрапаліта кіеўскага.

1777 — другі Кантынэнтальны кангрэс Амэрыкі выдаў Артыкулы Канфэдэрацыі, потым зьмененыя на Канстытуцыю ЗША.

1918 — закрылася Сьвіслацкая беларуская настаўніцкая сэмінарыя.

1920 — у Жэнэве прайшло першае пасяджэньне асамблеі Лігі Нацый, створанай годам раней.

Першае пасяджэньне Лігі нацыяў, Жэнэва, 15 лістапада 1920

1925 — выйшла першая перадача Першага нацыянальнага каналу беларускага радыё.

1932 — у Менску адкрылася Беларуская кансэрваторыя.

1962 — стварылі Саюз кінэматаграфістаў Беларусі.

1983 — Турэцкая рэспубліка Паўночнага Кіпру абвясьціла сваю незалежнасьць, якую прызнала толькі Турэччына.

Мяжа паміж Кіпрам і непрызнанай Рэспублікай Паўночнага Кіпру

1988 — Парлямэнт Арганізацыі вызваленьня Палестыны ў выгнаньні абвяшчае аб стварэньні незалежнай дзяржавы Палестына са сталіцай у Ерусаліме.

У гэты дзень нарадзіліся

1738 Уільям Гершэль, астраном, які адкрыў плянэту Уран.

1869Чарлз Вільсан, брытанскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1927).

1878Мэльхісэдэк (ад нараджэньня Міхаіл Паеўскі), мітрапаліт Менскі й Беларускі, перасьледаваны савецкімі спэцслужбамі

Мітрапаліт Менскі і Беларускі Мэльхісэдэк

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вольная студыя.

1907Клаўс Шэнк фон Штаўфэнбэрг, палкоўнік вэрмахту, выканаўца замаху на Адольфа Гітлера.

Клаўс Шэнк фон Штауфэнбэрг

1918Франціш (Францішак) Бартуль, прадпрымальнік, дзеяч паваеннай эміграцыі ў Вялікабрытаніі й ЗША

Зьлева направа: Міхась Булыга, Браніслаў Курага-Скрага, Франціш Бартуль, а. Часлаў Сіповіч, Аляксандар Надсан, Павал Асіповіч, Павал Навара, Янка Мазура, Міхась Баяроўскі. Лёндан. 1952 год

1919 Алесь Міцкевіч, беларускі грамадзка-культурны і рэлігійны дзяяч у ЗША.

1926 Мікола Канаш, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

1938 Віктар Цітоў, беларускі этноляг і гісторык культуры.

У памяці

1630 Ёган Кэплер, нямецкі матэматык, астраном і астроляг.

1670Ян Амос Каменскі, чэшскі мысьляр-гуманіст, пэдагог, грамадзкі дзеяч.

1907Юзаф Каліноўскі, блізкі паплечнік Кастуся Каліноўскага.

1908 Цысі, маньчжурская імпэратарка.

1916Генрык Сянкевіч, польскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Генрык Сянкевіч