У Харкаўскай вобласьці знайшлі яшчэ адно масавае пахаваньне

Эксгумацыя масавага пахаваньня ва Ўкраіне, архіўнае фота

У Бароўскім раёне Харкаўскай вобласьці непадалёк ад вёскі Капанкі знойдзена масавае пахаваньне. Паводле мясцовых жыхароў, яго зрабілі расейскія вайскоўцы, якія раней адступілі амаль з усёй тэрыторыі рэгіёну.

Пра гэта паведамляе Нацыянальная паліцыя Украіны.

У пахаваньні могуць знаходзіцца целы ня менш як 17 чалавек. Жыхары вёскі Капанкі паведамілі, што расейскія вайскоўцы 13 красавіка прывезьлі целы на двух грузавіках, выкапалі экскаватарам яму і скінулі іх туды. Месца пахаваньня вайскоўцы разраўнавалі танкамі, не пакінулі ніякіх адзнак і не далі гэтага зрабіць іншым.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Зьвязаныя рукі і кулявыя стрэлы. У Ізюме падчас расейскай акупацыі цывільных людзей забівалі гэтаксама, як у Бучы

У верасьні ўкраінская армія падчас контарнаступу вызваліла ў Харкаўскай вобласьці горад Ізюм і яшчэ больш за 300 населеных пунктаў. Расейскія войскі пакінулі паўночныя раёны рэгіёну. Пазьней у Ізюме знайшлі масавае пахаваньне, у якім знаходзіліся целы 436 чалавек. Улады Ўкраіны паведамілі, што ў большасьці з іх маюцца прыкметы гвалтоўнай сьмерці, а трыццаці — сьляды катаваньняў.