Каля 21:00 у Днепрапятроўскай вобласьці была абвешчана паветраная трывога, пазьней у сацсетках паведамілі пра гукі выбухаў у Дняпры.
Начальнік Абласной вайсковай адміністрацыі Валянцін Рэзьнічэнка ўдакладніў, што ў выніку атакі пацярпелі яшчэ тры чалавекі.
«У Дняпры расейцы забілі двух чалавек, яшчэ трох паранілі. Такія папярэднія дадзеныя пасьля вячэрняй атакі на горад. Праціўнік нацэліўся на адзін з раёнаў Дняпра. Ад удару ўзьнік пажар на АЗС», — напісаў ён у Тэлеграме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кадыраў заклікаў знішчыць украінскія гарады, яму нагадалі гісторыю зруйнаваньня Расеяй ГрознагаПаводле прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, за восем месяцаў поўнамаштабнай вайны Расея выкарыстала супраць Украіны амаль 4,5 тысячы ракет.
Апошнім часам расейскія войскі ўзмацнілі абстрэлы энэргетычнай інфраструктуры Ўкраіны. Гэтыя атакі наносяць значныя шкоды і прычыняюць цывільныя ахвяры.
Як заявіў 18 кастрычніка Уладзімір Зяленскі, з 10 кастрычніка было разбурана 30% украінскіх электрастанцый, што выклікала масавыя адключэньні электрычнасьці па ўсёй краіне.
10 кастрычніка прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін пацьвердзіў плян Расеі нанесьці масіраваныя ўдары па Украіне, у прыватнасьці па аб’ектах энэргетыкі. Пры гэтым ён прыгразіў новымі атакамі «ў выпадку працягу спробаў ажыцьцяўленьня тэрактаў на расейскай тэрыторыі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Эўракамісіі заявілі, што паваеннае аднаўленьне Ўкраіны мае адбывацца ў рамках яе інтэграцыі ў Эўразьвяз