Мінздароўя Беларусі дазволіла вучням і студэнтам хварэць без даведкі і не прысутнічаць на занятках да 5 дзён

Школа ў Менску. Ілюстратыўнае фота

Міністэрства здароўя Беларусі зноў увяло «правіла пяці дзён». Гэта значыць, што «на пэрыяд высокага пад’ёму захворваньняў на вірусныя інфэкцыі» ў выпадку адсутнасьці навучэнцаў ва ўстановах адукацыі цягам 5 дзён даведка не патрабуецца.

Рашэньне тлумачыцца высокім пад'ёмам сэзонных захворваньняў.

«На пэрыяд высокага ўздыму захворваньня на вірусныя інфэкцыі, у выпадку адсутнасьці навучэнцаў на занятках (у дашкольных установах, школах, гімназіях, каледжах, унівэрсытэтах і г.д.) на працягу 5 дзён у сувязі з узьнікненьнем у іх вострых рэсьпіратарных вірусных захворваньняў прадстаўленьне даведкі аб часовай непрацаздольнасьці не патрабуецца», — гаворыцца ў рэкамэндацыі Мінздароўя.

Летась ведамства ўжо выступала з такой ініцыятывай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі ўлады адмянілі надбаўкі мэдыкам за працу з хворымі СOVID-19, але вырашылі дадаць іншыя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лекары на прыёме дзяцей проста з ног валяцца». Як цяпер даюць рады COVID-19 у Беларусі