У Віетнаме і Казахстане перастаюць прымаць расейскую картку «Мир»

Картка «Мир»

Некаторыя віетнамскія і казахстанскія банкі перасталі прымаць расейскія банкаўскія карткі «Мир» і ўзаемадзейнічаць з гэтай аплатнай сыстэмай.

Пра спыненьне супрацоўніцтва піша расейскае агенцтва «РИА Новости».

Аб спыненьні абслугоўваньня расейскіх картак паведамілі ў call-цэнтрах віетнамскага банку BIDV і казахстанскага «Халык». Аплатная сыстэма «Мир» раней уваходзіла ў сьпіс картак, якія абслугоўваюцца гэтымі банкамі, аднак цяпер выключаная зь ліку партнэраў.

Плястыкавыя плацежныя сродкі цяпер не прымаюць на тэрміналах і ў банкаматах, а на сайце расейскай сыстэмы недаступны разьдзел з геаграфіяй прыёму картак.

Раней паведамлялася, што два турэцкія банкі, Is Bankasi і DenizBank, спынілі абслугоўваньне расейскіх картак «Мир».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два буйныя турэцкія банкі больш не прымаюць расейскіх картак «Мир»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША абвясьцілі новыя санкцыі супраць Расеі