Што будзе з Лукашэнкам у выпадку паразы Расеі ў вайне? Дыскусія аналітыкаў

Your browser doesn’t support HTML5

У якой ступені ляяльнасьць чынавенства і сілавікоў да Лукашэнкі абумоўленая падтрымкай рэжыму з боку Расеі? Ці зможа Лукашэнка пераарыентавацца на Захад ад Расеі, калі яна пацерпіць паразу? Якой будзе палітыка Кіева адносна Беларусі, калі Ўкраіна пераможа ў вайне?

Па гэтых пытаньнях Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium спрачаюцца старшы аналітык Цэнтру новых ідэй, былы дыплямат Павал Мацукевіч і кіраўнік Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу, доктар палітычных навук Павал Вусаў.