Украінскі амбудсмэн: у Расею незаконна вывезьлі больш за 7000 украінскіх дзяцей

Дзьмітры Лубінец

Пра гэта ў інтэрвію ўкраінскай службе «Голасу Амэрыкі» заявіў упаўнаважаны Вярхоўнай рады ў пытаньнях правоў чалавека Дзьмітры Лубінец.

«Расея робіць усё, каб нашы дзеці не вярталіся да нас, нават спрасьцілі сваё заканадаўства ў справе ўсынаўленьня, — заявіў Лубінец. — Гэта парушэньне міжнароднага права і яскравы прыклад таго, што Расейская Фэдэрацыя ўчыняе генацыд украінскай нацыі, бо прымусовае перамяшчэньне групы адной нацыянальнасьці ёсьць прамым вызначэньнем генацыду».

Чыноўнік дадаў, што ва Ўкраіну ў супрацоўніцтве з расейскімі валянтэрамі ўдалося вярнуць 51 вывезенае дзіця.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Human Rights Watch абвінаваціла Маскву ў прымусовым вывазе ўкраінцаў у Расею