У Літву прыбываюць нямецкія вайскоўцы ў рамках узмацненьня NATO

Ілюстрацыйнае фота

Перакіданьне праводзіцца ў адпаведнасьці з рашэньнямі, прынятымі кіраўнікамі краін альянсу на саміце ў гішпанскім Мадрыдзе.

У Літву 4 верасьня прыбываюць першыя нямецкія вайскоўцы зь перадавога батальёна NATO. Раней на саміце пастанавілі павялічыць сілы падвышанай гатовасьці да 300 тыс. чалавек, паведамляе BNS.

За пэўнымі падразьдзяленьнямі краін Паўночнаатлянтычнага альянсу будуць замацаваны ўчасткі мясцовасьці ў дзяржавах «усходняга флянгу». У прыватнасьці, у Нямеччыне выдзяляюцца канкрэтныя сілы, якія будуць часткова дысьлякаваныя ў Літве, таксама яны будуць праводзіць там вучэньні.

У Клайпеду прыбывае перадавое камандаваньне 41-й танкавай брыгады 1-й танкавай дывізіі Нямеччыны. Яны ў далейшым адправяцца ў Руклу ў Ёнаўскім раёне. У Літве будуць разгорнуты элемэнты перадавога камандаваньня, туды будзе перакідвацца амуніцыя, боепрыпасы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна больш не зацікаўленая ў атрыманьні пляну далучэньня да NATO, толькі ў сяброўстве ў альянсе, — віцэ-прэм’ерка Ўкраіны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што будуць рабіць ЗША і NATO, калі Расея скарыстае ядзерную зброю? Думкі пра непамыснае