Ужо сёньня: пачатак Сэсіі Незалежнасьці ў 1991-м

Валянцін Голубеў, Зянон Пазьняк, Вольга Галубовіч у Авальнай залі 24 жніўня 1991.

Падзеі 24 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

Дата дня


24 жніўня 2012 году памёр пісьменьнік і гісторык Алесь Петрашкевіч.

Алесь Петрашкевіч

Гэты дзень у гісторыі


79 — першае зафіксаванае ў крыніцах вывяржэньне вулькану Вэзувій зьнішчыла гарады Пампэі і Геркулянум.

Вывяржэньне Вэзувія, карціна нарвэскага мастака Ю. Даля

1654 — падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай адбылася бітва пад Шапялевічамі, войска Рэчы Паспалітай пацярпела паразу.

1814 — ангельцы ўзялі Вашынгтон і спалілі Белы дом.

1949 — уступіла ў сілу падпісаная ў красавіку дамова аб утварэньні Паўночнаатлянтычнага альянсу (NATO).

1991 — Пачатак надзвычайнай сэсіі Вярхоўнага Савету БССР, Украіна абвясьціла незалежнасьць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівеньскі тыдзень 91-га. Дзень шосты: Сямдзянава ўносіць Сьцяг у Авальную залю, Украіна абвяшчае Незалежнасьць, Гарбачоў ужо не генсек

2020 —У Жабінцы пахавалі Генадзя Шутава, якому стрэлілі ў галаву падчас акцыі пратэсту ў Берасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады прызналі «экстрэмісцкімі» значкі з ахвярамі гвалту сілавікоў — Тарайкоўскім і Шутавым

У гэты дзень нарадзіліся

1879 Іван Пуліхаў, беларускі рэвалюцыянэр.

Іван Пуліхаў

1899Хорхэ Люіс Борхэс, аргентынскі пісьменьнік.

1906Юльян Саковіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч.

1946Ядвіга Грыгаровіч, беларуская навукоўка ў галіне пэдагогікі.

У памяці

1966Тадэвуш Бур-Камароўскі, камандзір польскай Арміі Краёвай у гады Другой усясьветнай вайны.

1990 Сяргей Даўлатаў, расейскі пісьменьнік.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Што можа прыйсьці — салодкагалосыя культурныя эсэсаўцы». Расейскі рэжысэр Герман пра фільм «Даўлатаў» і цэнзуру