Навуковец папрасіў прабачэньня за фота каўбасы пад выглядам «далёкай зоркі»

31 ліпеня вядомы фізык і дырэктар Францускай камісіі па альтэрнатыўных крыніцах і атамнай энэргіі Эт’ен Кляйн апублікаваў здымак гішпанскай каўбасы пад выглядам «найбліжэйшай да Сонца зоркі Проксіма Цэнтаўра».

Кляйн пахваліў «узровень дэталізацыі» выявы, нібыта зробленай касьмічным тэлескопам James Webb.

Фатаграфія набрала больш за 16 тысяч «падбаек», ёю падзяліліся звыш 2600 чалавек, якія паверылі навукоўцу на слова.

Пазьней Кляйн папрасіў прабачэньня за падман. Ён напісаў, што такім чынам хацеў «заклікаць да асьцярожнасьці ў дачыненьні да быццам бы відавочных выяваў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зорка перад сьмерцю, паглынаньне галяктык і касьмічныя горы. NASA паказала новыя здымкі тэлескопа James Webb