Як паведамляе «Зеркало», топ-мэнэджараў кампаніі абвінавачваюць у хабары за лабіраваньне інтарэсаў асобных пастаўшчыкоў. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня Сьледчага камітэту Ўладзімер Шышко падчас прэс-канфэрэнцыі на тэму «Аб мерапрыемствах па барацьбе са злачыннасьцю і карупцыяй у Беларусі».
«Цэлы шэраг высокапастаўленых службовых асобаў гэтай арганізацыі займаліся атрыманьнем незаконнага ўзнагароджаньня ад камэрцыйных структур за пастаўку ці непастаўку абсталяваньня. Узнагароджаньне вылічалася сотнямі тысяч беларускіх рублёў», — расказаў на прэс-канферэнцыі Ўладзімер Шышко.
Ён дадаў, што па некаторых справах, распачатых у тым ліку і ў адносінах да «топавых прадпрыемстваў, у тым ліку нашых флягманаў», памеры хабару складаюць «мільёны даляраў».
У прыватнасьці, крымінальную справу распачалі супраць службовых асобаў Беларускай чыгункі, у найбліжэйшы час яе маюць перадаць у суд.
- Падчас выбарчай кампаніі ў 1994 годзе кандыдат у прэзыдэнты Аляксандар Лукашэнка абяцаў, што ў выпадку свайго абраньня пакладзе канец карупцыі за паўгода.