Пашпарт грамадзяніна Беларусі ў рэйтынгу кансалтынгавай кампаніі Henley & Partners, якая вызначае ранг пашпартоў сьвету па колькасьці бязьвізавых кірункаў, заняў 71-е месца. Беларусы могуць падарожнічаць бязь візы ў 78 напрамках. У параўнаньні са студзеньскім рэйтынгам Беларусь апусьцілася на шэсьць радкоў.
Першае месца ў рэйтынгу заняў пашпарт Японіі, за імі ідуць Паўднёвая Карэя і Сынгапур. На трэцім месцы пашпарты Нямеччыны і Гішпаніі. Апошняе месца заняў Афганістан.
Сярод суседзяў Беларусі найвышэй у рэйтынгу пашпарты Літвы і Польшчы, якія ідуць на 10-м месцы і дазваляюць падарожнічаць бязь візы ў 182 краіны сьвету.
Латвія знаходзіцца на 11-м радку (181 краіна), Украіна — на 35-м (144 краіны), Расея — на 50-м (119 краін).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вену зноў прызналі самым зручным для жыцьця горадам у сьвеце ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: БДУ ўвайшоў у топ-300 унівэрсытэтаў сьвету паводле рэйтынгу QS; Беларусь засталася па-за Балёнскім працэсам