Як паведамляе грамадзкае аб’яднаньне «Крымская салідарнасьць», Эрнэста Ібрагімава і Алега Фёдарава асудзілі на 13 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму, Ісмэта Ібрагімава — на 19 гадоў пазбаўленьня волі. Першыя пяць гадоў Ісмэт Ібрагімаў правядзе ў турме, астатні тэрмін — у папраўчай калёніі ўзмоцненага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Расеі 5 крымскататарскім актывістам прысудзілі ад 15 да 19 гадоў турмы. Праваабаронцы лічаць прысуды палітычна матываваныміАсуджаныя абвінавачваліся ва ўдзеле ў забароненай у Расеі рэлігійнай арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр». Прадстаўнікі міжнароднай ісламскай палітычнай арганізацыі «Хізб ут-Тахрыр» называюць сваёй місіяй абʼяднаньне ўсіх мусульманскіх краін у ісламскім халіфаце, але ад тэрарыстычных мэтадаў дасягненьня гэтай мэты адмаўляюцца.
Абаронцы арыштаваных і асуджаных па «справе Хізб ут-Тахрыр» крымчан лічаць, што іх перасьлед мае рэлігійныя прычыны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Расейскі суд вынес турэмныя прысуды двум крымскім татарам