Галоўнае ўпраўленьне разьведкі Міністэрства абароны Ўкраіны паведаміла сёньня аб абмене з Расеяй палоннымі.
Паводле ведамства, 16 украінскіх вайскоўцаў, зь якіх два афіцэры і 14 салдатаў, а таксама адзін цывільны, былі абмененыя на пятнаццаць расейскіх вайскоўцаў.
Выданьне «Ўкраінская праўда» удакладняе, што сярод вызваленых украінцаў ёсьць марскія пяхотнікі і дэсантнікі, і што ў палон яны трапілі два месяцы таму. Пяцёра вайскоўцаў да абмену знаходзіліся ў расейскіх шпіталях, яшчэ пяцёра цяжка параненыя і маюць патрэбу ў тэрміновым лячэньні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На целе мужчыны можна зрабіць 21 ружу». Украінская выведка перахапіла аповед расейскага салдата, як катуюць палонных украінцаўСам абмен праходзіў на мяжы Херсонскай і Мікалаеўскай абласьцей. Гэтая тэрыторыя цяпер момант знаходзіцца пад кантролем расейскага войска.
У Міністэрстве абароны РФ інфармацыю пра абмен пакуль не камэнтавалі.