Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн таксама плянуе абвясьціць аб зьменах у разгортваньні ўзброеных сіл у некалькіх краінах Балтыі, якія былі разьмешчаны там перад уварваньнем Расеі ва Ўкраіну, паведаміў тэлеканал NBC са спасылкай на свае крыніцы.
Джо Байдэн зьбіраецца заявіць аб падаўжэньні прысутнасьці амэрыканскіх войскаў у Польшчы, а таксама аб зьмяненьнях у разгортваньні ўзброеных сіл у некалькіх краінах Балтыі, якія былі разьмешчаны там перад уварваньнем Расеі ва Ўкраіну.
Аб гэтым 27 чэрвеня паведаміў NBC News са спасылкай на афіцыйных асоб.
Зьмяненьні ў разьмяшчэньні войскаў ЗША могуць паўплываць на такія краіны, як Літва, Латвія і Эстонія, адзначае выданьне.
ЗША могуць разьмясьціць таксама новыя падразьдзяленьні ў рэгіёне на больш сталай аснове, заявілі афіцыйныя асобы. Іх колькасьць будзе мінімальнай, але некалькі сотняў могуць застацца ў Польшчы на больш сталай аснове, паведамляе NBC.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вучэнні пад кіраўніцтвам ЗША ў Польшчы: дэманстрацыя падтрымкі саюзьнікаў па NATO. ФОТАГАЛЕРЭЯ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер Польшчы: мы хацелі б сыходу Пуціна, але захаваць Украіну важней