Нямеччына дасьць Украіне грант у 1 мільярд эўра

Нямеччына выдзеліць Украіне 1 мільярд эўра ў выглядзе гранту для фінансаваньня першачарговых сацыяльных і гуманітарных выдаткаў падчас ваеннага становішча.

Адпаведнае пагадненьне было падпісана 24 чэрвеня, паведаміла Міністэрства фінансаў Украіны.

Сродкі будуць накіраваныя Ўкраіне праз мэханізм адміністрацыйнага рахунку Міжнароднага валютнага фонду.

Паводле зьвестак Міністэрства фінансаў Украіны, з пачатку поўнамаштабнай узброенай агрэсіі Расеі 24 лютага Ўкраіна атрымала ад Нямеччыны доўгатэрміновыя льготныя крэдыты на 300 мільёнаў эўра для фінансаваньня дзяржаўнага бюджэту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шольц: Нямеччына паставіць Украіне сучасныя сродкі СПА