«Абставіны дыктуюць неабходнасьць прыняцьця тэрміновых сумесных мер па ўмацаваньні абараназдольнасьці Саюзнай дзяржавы, павышэньні боегатоўнасьці рэгіянальнай групоўкі войскаў і адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Генштабе Ўкраіны сьцьвярджаюць, што ў Гомельскай вобласьці рыхтуюць тэрыторыю для стварэньня расейскай вайсковай базыСёньня міністар абароны РФ праводзіць сустрэчу са сваім беларускім калегам Віктарам Хрэніным у Маскве. Заяву Шайгу цытуе тэлеканал расейскага Мінабароны «Звезда»:
«Абставіны дыктуюць неабходнасьць прыняцьця тэрміновых сумесных мер па ўмацаваньні абараназдольнасьці Саюзнай дзяржавы, павышэньні боегатоўнасьці рэгіянальнай групоўкі войскаў і адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА».
Ён дадаў, што ў Расеі высока ацэньваюць гатоўнасьць беларусаў разам фармаваць адзіную абаронную прастору ў межах Саюзнай дзяржавы.
Расейскі міністар выказаў жаданьне аказаць Беларусі падтрымку і дапамогу ў стварэньні цэнтру патрыятычнага выхаваньня моладзі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыляцеў у Расею на чарговую сустрэчу з Пуціным