Сёлета з 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Менску і ў Горадні пройдзе Форум рэгіёнаў Беларусі і Расеі. Паводле Мішусьціна, у працы форуму возьмуць удзел Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін.
Апошнім разам Пуцін быў у Беларусі ў 2019 годзе на закрыцьці ІІ Эўрапейскіх гульняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рускія гарады Магілёў і Віцебск»: усё нашае – вашае. А вашае – нашаеУ 2018 годзе кіраўнік Расеі браў удзел у форуме рэгіёнаў у Магілёве. Тады Аляксандар Лукашэнка заявіў:
«Я ўдзячны вам, прэзыдэнту Расеі, за тое, што вы знайшлі час, прыехалі ў гэты сьветлы горад. Я нездарма сказаў — рускі горад. Магілёў, Віцебск — гэта такія гарады, якія ўвогуле не адрозьніваюцца ад расейскіх гарадоў. Дый Берасьце, Горадня. Яны калі і адрозьніваюцца, дык толькі сваёй архітэктурай заходняй. А тут усё нашае, усё жывое».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь — расейская калёнія, а Лукашэнка — марыянэтка Пуціна, — ляўрэатка Пулітцэраўскай прэміі Эн Эплбаўм