Ужо сёньня: 80 год Полу Макартні

Паўстанцы Міхал Валовіч і Артур Завіша каля шыбеніцы, гравюра М. Ходзькі, фрагмэнт

Падзеі 18 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1815 — напалеонаўскае войска пацярпела паразу ў бітве пад Ватэрлёо.

Your browser doesn’t support HTML5

Наш Напалеон і кампанія

У гэты дзень нарадзіліся

1806 Міхал Валовіч, удзельнік вызвольнага паўстаньня 1831 г., камандзір партызанскага аддзелу ў 1833 г., ахвяра расправы расейскіх калянізатараў.

1911Аляксандар Шыдлоўскі, беларускі культурны дзеяч, кампазытар.

1926Рыгор Масальскі, беларускі кінаапэратар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі.

1939Алег Янчанка, беларускі арганіст, кампазытар.

1942 — сьпявак Пол Макартні, удзельнік гурту The Beatles.

Пол Макартні, кастрычнік 2016

У памяці

1928 — памёр Руаль Амундсэн, нарвэскі палярны падарожнік і дасьледчык.

1936 — памёр Максім Горкі, расейскі пісьменьнік.

1957 — памёр беларускі пэйзажыст Вітольд Бялыніцкі-Біруля.

Вітольд Бялыніцкі-Біруля, «Раньняя вясна»