МУС: Кіраўніка аддзяленьня Беларускай чыгункі затрымалі падчас атрыманьня хабару

Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі 45-гадовага кіраўніка аднаго з аддзелаў Беларускай чыгункі. Мужчыну злавілі на гарачым у момант перадачы яму пакета з 1 тысячай даляраў і 7,3 тысячы рублёў.

Паводле МУС Беларусі, грошы затрыманаму кіраўніку аддзяленьня Беларускай чыгункі перадаваў кіраўнік менскай клінінгавай кампаніі, асноўны бізнэс якой — прыбіраньне чыгуначных станцый.

Паводле вэрсіі міліцыі, за год чыноўнік такім чынам атрымаў больш за 46 тысяч рублёў. Супраць яго завялі крымінальныя справы за атрыманьне і дачу хабараў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Наша ніва»: Сілавікі затрымалі міністра лясной гаспадаркі Беларусі Віталя Дрожжу