Сакратар Рады бясьпекі Расеі Мікалай Патрушаў у інтэрвію газэце «Аргументы и факты» паведаміў, што Расея не сьпяшаецца з завяршэньнем «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» і што Расея мае права патрабаваць рэпарацыяў ад Захаду і ўкраінскіх уладаў.
«Мы ня гонімся за часавымі тэрмінамі. Нацызм трэба альбо выкараніць на 100%, альбо ён падыме галаву ўжо празь некалькі гадоў, прычым у яшчэ больш пачварнай форме... Усе мэты, пастаўленыя прэзыдэнтам Расеі, будуць выкананыя. Інакш і быць ня можа, паколькі праўда, у тым ліку гістарычная, на нашым баку», — сказаў Патрушаў.
Ён таксама патлумачыў, што ў ягоным разуменьні азначае тэрмін «дэнацыфікацыя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выданьне «Проект»: Крэмль адмаўляецца ад тэрміну «дэнацыфікацыя», бо расейцы не разумеюць яго значэньня«Падчас Потсдамскай канфэрэнцыі СССР, ЗША і Англія падпісалі дамову аб выкараненьні нямецкага мілітарызму і нацызму. Пад дэнацыфікацыяй меўся на ўвазе цэлы шэраг захадаў. Апроч пакараньня нацысцкіх злачынцаў, адмяняліся законы Трэцяга райху, якія легалізавалі дыскрымінацыю на аснове расы, нацыянальнасьці, мовы, рэлігіі, палітычных перакананьняў. Са школьнай адукацыі выдаляліся нацысцкія і мілітарысцкія дактрыны. Наша краіна ставіла такія мэты ў 1945-м, ставім гэтыя ж мэты і цяпер, вызваляючы Ўкраіну ад нэанацызму», — заявіў Патрушаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Карупцыі і алігархаў ва Ўкраіне ня будзе. Зяленскі на форуме ў Давосе выступіў з праграмнай прамовайПадчас інтэрвію ён пракамэнтаваў заяву ўкраінскага прэзыдэнта Ўладзіміра Зяленскага, што Расея павінна выплаціць Украіне рэпарацыі.
«Гэта Расея мае права патрабаваць рэпарацыяў ад краінаў, якія спансаравалі нацыстаў ва Ўкраіне, і злачыннага кіеўскага рэжыму. ДНР і ЛНР павінны патрабаваць ад іх кампэнсацыю ўсёй матэрыяльнай шкоды за 8 гадоў агрэсіі. І сам украінскі народ заслугоўвае рэпарацыяў ад асноўных завадатараў канфлікту, гэта значыць ЗША і Англіі, якія прымушаюць украінцаў змагацца, падтрымліваюць нэанацыстаў, забясьпечваюць іх зброяй, накіроўваюць сваіх вайсковых дарадцаў і наймітаў», — лічыць сакратар Рады бясьпекі РФ.