Дата дня
24 траўня 1941 году нарадзіўся амэрыканскі музыкант Боб Дылан. У 2017 годзе Дылан стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.
Таксама ў гэты дзень
1844 — тэлеграфам Сэм’юэла Морзэ перадалі першую тэлеграму з Вашынгтону ў Балтымар.
1891 — у Менску арганізавалі першую публічную выставу выяўленчага мастацтва. Выстаўлялася каля 100 работ мясцовых мастакоў.
1917 — у Менску пачалося выданьне газэты «Грамада», рэдактарам якой стаў Аркадзь Смоліч.
1996 — у Горадні пачаўся Першы фэстываль нацыянальных культураў.
У гэты дзень нарадзіліся
1904 — Адам Русак, паэт-песеньнік
1905 — Міхаіл Шолахаў, расейскі савецкі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1965 году.
1930 — Галіна Русак, мастачка, дзеячка эміграцыі ў ЗША.
1940 — Іосіф Бродзкі, савецкі і амэрыканскі расейскі паэт, расейскі і ангельскі эсэіст, драматург, перакладчык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры 1987 году.
1948 — Міхаіл Чыгір, прэм’ер-міністар Рэспублікі Беларусь у 1994–1996 гадах.
У памяці
1377 — Альгерд, вялікі князь літоўскі .
1543 — Мікалай Капернік, польскі астраном і матэматык.
1863 —Раймунд Зямацкі, ксёндз, расстраляны ў Вільні за чытаньне ў Ваверскім касьцёле маніфэста паўстаньня.