Беларусы правялі акцыю у цэнтры Прагі ў падтрымку палітвязьняў

Нефармальнае задзіночаньне беларускага студэнцтва Чэхіі зладзіла акцыю падтрымкі беларускіх палітвязьняў.

«Актывісты, журналісты, выкладчыкі, лекары, навукоўцы юрысты, прадпрымальнікі, студэнты, старыя ды хворыя людзі, жанчыны і дзеці, якія ўтрымліваюцца ў нечалавечых умовах, больш за 12 забітых з пачатку пратэстаў 2020 году. Звычайныя людзі, правы і свабоды якіх забраў крывавы рэжым Лукашэнкі», — тлумачаць арганізатары.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Дзень палітвязьня замежныя дыпляматы і палітыкі пішуць лісты беларускім палітвязьням і выказваюць ім сваю падтрымку

Праваабарончы цэнтар «Вясна» абвясьціў 21 траўня Днём палітвязьня Беларусі ў памяць аб памерлым за кратамі грамадзкім дзеячы і палітычным актывісьце Вітольду Ашурку. Саму «Вясну» ўлады абвясьцілі экстрэмісцкай арганізацыяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуская Бастылія»: амэрыканскі кінарэжысэр стварыў мазаіку з фатаздымкаў беларускіх палітвязьняў

Падчас акцыі студэнты прапанавалі жыхарам Прагі намаляваць бел-чырвона-белы сьцяг ды павязаць на руцэ белую стужку на знак салідарнасьці зь беларускім пратэстам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы вернемся. Мы абавязкова вернемся!». Фрагмэнты лістоў Вітольда Ашурка з турмы

«Мы хочам зьвярнуць увагу эўрапейскага грамадзтва на праблему палітычных рэпрэсій у Беларусі. Мы хочам нагадаць, што мы памятаем, мы ніколі не забудзем і не прабачым!»

Цяпер у Беларусі больш за 1200 чалавек прызнаныя палітвязьнямі.