Пра гэта паведамляе «Вечерний Бобруйск» са спасылкай на бабруйскага рабіна Шаўля Хабабу.
Жыхара Бабруйску затрымала мясцовая міліцыя. Мужчына папрасіў прабачэньня ў бабруйскага рабіна, піша выданьне.
На пачатку траўня зьявілася інфармацыя, што нехта размаляваў літарамі «Z», якія сталі сымбалем расейскай агрэсіі ва Ўкраіне, сьцяну сынагогі XIX стагодзьдзя ў Бабруйску.
Мясцовыя жыхары спрабавалі адцерці літары пры дапамозе ацэтону і спэцыяльнага раствору, але цалкам ачысьціць сьцяну не атрымалася.