У Берасьці асудзілі яшчэ 11 фігурантаў «карагоднай» справы

Будынак суда ў Берасьці. Ілюстрацыйнае фота

«Карагодная справа» стала адной з самых масавых палітычных спраў сучаснай Беларусі. У ёй пакаралі ўжо 127 чалавек. Большасьці зь іх прысуджаюць «хімію» або «хатнюю хімію», аднак ёсьць і асуджаныя на калёнію.

4 траўня судзьдзя Людміла Рубашэўская пакарала яшчэ 11 чалавек, паведамляе «Вясна». Іх абвінавацілі ва ўдзеле 13 верасьня 2020 году ў пратэставай акцыі на скрыжаваньні бульвара Касманаўтаў і праспэкта Машэрава ў Берасьці, калі людзі вадзілі вялікі карагод пад музыку, сьпявалі, танцавалі.

  • Дзьмітрыю Шамшуру, Юрыю Клімаўцу, Ігару Ляшкевічу і Дзіяне Вашчылінай прысудзілі па 3 гады «хатняй хіміі»;
  • Кацярыне Ерамеевай, Ірыне Кузьмянчук, Юліі Леванюк, Ларысе Яхімовіч, Дзьмітрыю Неўмяржыцкаму — па 2 гады «хатняй хіміі»;
  • Віталю Брыцько і Людміле Карабанюк — па 3 гады «хіміі».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

У Берасьці пачалі судзіць 11-ю групу ў «карагоднай справе». Усяго ж асудзілі ўжо звыш ста чалавек

Паводле дзяржабвінавачаньня, дзеяньні падсудных, нібыта, сярод іншага, пацягнулі за сабой парушэньне працы транспарту, арганізацый і прадпрыемстваў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пудзілы, ігра на дудах, карагод. За які крэатыў садзілі беларусаў

Усяго ў рамках «карагоднай справы» асудзілі ўжо 127 чалавек.

Судзьдзі, якія выносілі прысуды:

  • Сьвятаслаў Каліна,
  • Дзьмітры Шурын,
  • Іна Клышпач,
  • Сяргей Маручак,
  • Яўген Брэган,
  • Дзьмітры Куроўскі,
  • Вера Філонік,
  • Марыя Аліфярук,
  • Кацярына Рамашка,
  • Людміла Рубашэўская,
  • Марына Скалковіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Пінская справа», карагод у Берасьці, счэпка ў Горадні. Самыя масавыя справы супраць беларусаў