Былы віцэ-прэм'ер Мацюшэўскі зноў узначальвае банк «БелВЭБ», праз тры дні пасьля сыходу з пасады

Васіль Мацюшэўскі

Прозьвішча Васіля Мацюшэўскага зноў фігуруе ў сьпісе кіраўнікоў «БелВЭБ».

29 сакавіка восем дзейных і колішніх кіраўнікоў банку «БелВЭБ», у тым ліку старшыню праўленьня банку — экс-віцэ-прэм’ера Васіля Мацюшэўскага, затрымалі сілавікі.

Паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Мацюшэўскага затрымалі паводле артыкула 424 КК — злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі.

З пасады кіраўніка банку «БелВЭБ» былога віцэ-прэмʼера зьнялі яшчэ 25 красавіка. Такое рашэньне прыняла Назіральная рада, паведамляла прэс-служба банку. Выканаўцам абавязкаў старшыні праўленьня быў прызначаны яго намесьнік Тарас Надольны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Учора ў крэсьле міністра, сёньня — на нарах. Лукашэнка спрабуе абнуліць усе прэтэнзіі намэнклятуры на асаблівы статус

На наступны дзень пасьля затрыманьня Мацюшэўскі зьявіўся на нарадзе Лукашэнкі аб стане спраў у банкаўскай сфэры разам зь першым віцэ-прэмʼерам Мікалаем Снапковым і старшынём КДК Васілём Герасімавым.

Па вэрсіі «Нашай Нівы», Мацюшэўскага тады адпусьцілі «для таго, каб ён змог апэратыўна знайсьці сродкі для кампэнсацыі шкоды».

Сёньня, як заўважыла выданьне Zerkalo.io, на старонцы кіраўніцтва «БелВЭБ» Васіль Мацюшэўскі зноў пазначаны як старшыня праўленьня, хаця ў навінавым разьдзеле на сайце банку апошняя навіна — усё яшчэ пра яго сыход.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наша ніва»: затрымалі кіраўніка «Белінвэстбанку», абвінавачваюць ў атрыманьні хабару