Лявон Шыманец нарадзіўся 8 траўня 1937 году ў Стоўпцах, у сям’і Ўладзімера і Эвэліны Шыманцоў. Пасьля Другой сусьветнай вайны сям’я пераехала спачатку ў Данію, а затым у Францыю.
Сям'я Шыманцоў у Даніі - бацькі Эвэліна і Ўладзімер, дзеці Івонка і Лявон. 1946 год.
Пра сям’ю Шыманцоў можна пачытаць у кнізе Івонкі Сурвілы «Дарога», якая выйшла двума выданьнямі ў «Бібліятэцы Свабоды».
У Парыжы Лявон Шыманец скончыў тэхнічную школу, працаваў у галіне авіяпрамысловасьці, мае шэраг вынаходак у галіне вайсковага авіябудаваньня.
Лявон Шыманец быў сябрам Рады БНР, шмат гадоў узначальваў згуртаваньне беларусаў Францыі «Хаўрус». На сустрэчах з францускімі палітыкамі ў 1970-1980 гады нязьменна зьвяртаў іх увагу на права беларускага народу мець уласную незалежную дзяржаву. Ён з натхненьнем успрыняў абвяшчэньне незалежнасьці Беларусі, у 1991 годзе быў адным з заснавальнікаў таварыства «Беларусь — Францыя». У першай палове 90-х гадоў узначальваў офіс ЭЗ у Беларусі ў галіне энэргазьберажэньня.
Сям’я, да якой належаў Лявон Шыманец, шмат спрычынілася да беларускага нацыянальнага адраджэньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нашчадкі мастака Уладзімера Шыманца працягваюць беларускія традыцыі.Ягоны бацька, Уладзімер Шыманец, быў міністрам фінансаў ва ўрадзе БНР пад старшынствам Міколы Абрамчыка. Старэйшая сястра Лявона Шыманца, Івонка Сурвіла — старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі. Дачка Вірджынія — арганізатар шэрагу беларускіх культурніцкіх праектаў, заснавальніца выдавецтва, у якім выйшлі кнігі па гісторыі Беларусі.
Лявон Шыманец на ўсталяваньні Пагоні на надмагільлі бацькі. 2011 год
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
"Пагоня" над ПарыжамГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
“Дзевяноста шосты”. Французы ня слухаюць БНФ і запрашаюць Лукашэнку ў Парыж. Вынік візыту: “Мне спадабаўся тэрмін прэзыдэнцтва – 7 гадоў”