Прадстаўніцтва Эўразьвязу адновіць працу ў Кіеве

Жузэп Бурэль

Праз шэсьць тыдняў пасьля пачатку вайны ва Ўкраіне прадстаўніцтва ЭЗ адновіць працу ў Кіеве. Пра гэта заявіў міністар замежных спраў ЭЗ Жузэп Бурэль падчас паездкі з кіраўніком Эўракамісіі ў Кіеў, паведамляе «Європейська правда» са спасылкай на Spiegel.

Амбасадар ЭЗ ва Ўкраіне Маці Маасікас прыбыў у Кіеў. Ён адновіць працу ва ўкраінскай сталіцы зь невялікай камандай.

Прадстаўніцтва Эўразьвязу было цалкам эвакуаванае на наступны дзень пасьля пачатку вайны, і з таго часу асноўная каманда працуе ў Жэшаве на поўдні Польшчы.

У пятніцу раніцай старшыня Эўракамісіі Урсуля фон дэр Ляен апублікавала фота, на якім яе дэлегацыя накіроўваецца ў Кіеў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Антыфэйк: Расея сьцьвярджае, што не карыстаецца ракетамі «Точка-У», якімі абстралялі Краматорск