New York Times пацьвердзіла сапраўднасьць відэа расстрэлу расейскіх палонных

Кадр зь відэа допыту палоннага расейскага вайскоўца

Гэты ролік зьявіўся ў сацсетках 4 красавіка. Паводле New York Times, яно было зьнятае ў вёсцы на захад ад Кіева.

На відэа відаць, што ў некаторых палонных зьвязаныя рукі. Непадалёк стаіць бронемашына тыпу БМД-2 з знакам V — адным з сымбаляў расейскага ўварваньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кіеве расказалі пра катаваньні ў Расеі ўкраінскіх жанчын-ваенапалонных, якіх вывозілі празь Беларусь

Раней Міністэрства абароны Ўкраіны паведамляла пра зьнішчэньне расейскай калёны ў мясьцінах, дзе быў зьняты ролік.

30 сакавіка ўкраінскае інфармагенцтва УНІАН апублікавала відэа зьнішчэньня калёны з засады. Яно ж паведаміла, што апэрацыю правёў «Грузінскі легіён», які складаецца з добраахвотнікаў з Грузіі.