На плошчы Канстытуцыі прайшоў мітынг беларусаў з нагоды Дня Волі. На ім прысутнічала Сьвятлана Ціханоўская, кіраўнік НАУ Павал Латушка, сабраліся тысячы беларусаў.
Больш за пяць тысяч чалавек прайшлі маршам па вуліцах Варшавы да расейскай амбасады з воклічамі: «Не – вайне!». Каля расейскай амбасады беларусы засьпявалі песьню «Муры» пад кіраўніцтвам паэта Андрэя Хадановіча.
Падчас выступу Сьвятланы Ціханоўскай на мітынгу некалькі гледачоў пачалі крычаць «Ганьба!». Іншыя адразу ж пачалі скандаваць «Жыве Беларусь!». Ціханоўская ж сказала, што абдымае кожнага, хто прыйшоў на марш да Дня Волі. Нават тых, хто крычаў «Ганьба!», піша @euroradio.
Дзень Волі ў гэтыя дні адзначылі беларусы Осла, Бэрліну, Коўна, Лёндану, Прагі, Вільні, Кіеву, іншых гарадоў сьвету.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Дзень Волі ў Празе падпісалі паштоўкі беларускім палітвязьням з удзелам чэскіх палітыкаў і замежных паслоў. ФОТАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Пад сьцягамі Беларусі, Украіны і Літвы. Як прайшоў Дзень Волі ў Вільні. ФОТА
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Дзень Волі адзначылі ў цэнтры прыфрантавога Кіева. ФОТА