Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць 386 дэпутатаў Дзярждумы Расеі

Заля пасяджэньняў Дзярждумы Расеі

Вялікая Брытанія ўвяла санкцыі супраць 386 дэпутатаў расейскай Дзярждумы — за падтрымку рашэньняў прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна, якія прывялі да збройнага ўварваньня ва Ўкраіну

Санкцыі прадугледжваюць забарону на паездкі ў Вялікую Брытанію і ацэнку ўсіх іх рахункаў у краіне.

Як гаворыцца ў заяве брытанскага Міністэрства замежных спраў, абмежаваньні ўведзеныя ў дачыненьні да заканадаўцаў, якія прагаласавалі ў лютым за прызнаньне незалежнасьці сэпаратысцкіх рэспублік «ДНР» і «ЛНР» на ўсходзе Ўкраіны, што стала падставай для пачатку вайны.

«Нашыя меры накіраваныя на тых, хто датычны да незаконнага ўварваньня Пуціна ва Ўкраіну і хто падтрымлівае гэтую барбарскую вайну», — падкрэсьліла кіраўніца зьнешнепалітычнага ведамства Ліз Трас.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раман Абрамовіч трапіў пад санкцыі ў Вялікай Брытаніі. «Чэлсі» забаронена прадаваць квіткі на матчы

Днём раней, 10 сакавіка, Брытанія замарозіла актывы ўладальніка футбольнага клюбу «Чэлсі», расейскага бізнэсоўца Рамана Абрамовіча, якога СМІ называюць самым уплывовым алігархам, які апынуўся пад заходнімі санкцыямі.

Акрамя Абрамовіча, новыя санкцыі закранулі яшчэ шасьцёх расейскіх алігархаў, у тым ліку былога бізнэс-партнэра Абрамовіча — Алега Дзерыпаску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы не здамося»: Зяленскі працытаваў Чэрчыля ў звароце ў брытанскі парлямэнт