Прадстаўніца МЗС Расеі фактычна анансавала, што расейцы будуць бамбіць дзіцячую бальніцу ў Марыюпалі

Марыя Захарава

Падчас брыфінгу 9 сакавіка афіцыйная прадстаўніца расейскага Міністэрства замежных спраў Марыя Захарава згадала пра Марыюпальскую дзіцячую бальніцу ў такім кантэксьце, што ў ёй нібыта заселі «ўкраінскія нацбаты».

Пасьля гэтага яна правяла паралелі з захопам у чэрвені 1995 гада чачэнскімі ваяўнікамі на чале з Шамілем Басаевым бальніцы ў горадзе Будзёнаўску Стаўрапальскага краю.

Празь некалькі гадзін пасьля выступленьня Захаравай Марыюпальская гарадзкая рада паведаміла, што корпус мэдычнай установы, дзе яшчэ нядаўна лячыліся дзеці, цалкам разбураны бамбаваньнем.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Разбамбаваная дзіцячая бальніца ў Марыюпалі. ФОТА